Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

мі́дзі.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто сярэдняй даўжыні.

Насіць м.

Мода на м.

2. прым., нязм. Пра спадніцу, сукенку, паліто сярэдняй даўжыні.

Паліто м.

Спадніца м.

мі́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Ядомы двухстворкавы марскі малюск.

міёма, -ы, мн. -ы, -ём, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі.

|| прым. міёмны, -ая, -ае.

між, прыназ.

1. з Т. Выражае прасторавыя адносіны, ужыв. для ўказання на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца.

Дарога віецца між палямі.

2. з Р або Т. Выражае аб’ектныя адносіны; служыць для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі.

Спрэчка між сяброў.

Дружба між народамі.

Між іншым

1) мімаходам, не звяртаючы асаблівай увагі;

2) дарэчы, к слову кажучы.

Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.

між... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца паміж некалькімі аднароднымі прадметамі, аб’ектамі, напр.: міжгародні, міжкантынентальны, міжабласны, міжінстытуцкі.

міжве́дамасны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца паміж рознымі ведамствамі.

Міжведамасная перапіска.

2. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных ведамстваў.

Міжведамасная камісія.

міжво́льны, -ая, -ае.

1. Які не залежыць ад волі, свядомасці.

М. смех.

2. Выпадковы, ненаўмысны.

М. сведка.

|| наз. міжво́льнасць, -і, ж.

міжгаро́дні, -яя, -яе.

Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі.

Міжгародняя тэлефонная сувязь.

міжнаро́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па пытаннях міжнароднай палітыкі, міжнароднага права, міжнароднага становішча.

міжнаро́дны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі.

М. агляд.

2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы, інтэрнацыянальны.

Міжнародная арганізацыя.