ма́ксімум, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Найбольшая велічыня, колькасць чаго-н.; проціл. мінімум.
М. намаганняў.
2. у знач. прысл. Самае большае, не больш як.
Каштуе м. пяцьдзясят рублёў.
3. у знач. прым., нязм. Тое, што і максімальны (ужыв. пасля азначаемага слова).
Праграма-м.
макулату́ра, -ы, ж.
1. Непрыгодная папера, кнігі і інш., прызначаныя для перапрацоўкі.
2. перан. Бяздарныя, не маючыя вартасці літаратурныя творы.
|| прым. макулату́рны, -ая, -ае.
маку́ха, -і, ДМ -ку́се, ж.
Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею.
|| прым. маку́хавы, -ая, -ае.
маку́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Вяршыня чаго-н.; верхавіна.
2. Верхняя частка галавы, макаўка.
Шапка сядзела на самай макушцы.
|| прым. маку́шачны, -ая, -ае.
ма́ла, прысл.
1. Нямнога, у невялікай колькасці.
М. зрабіў.
М. людзей.
М. часу.
2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.
У пакоі м. (безас., у знач. вык.) святла.
◊
Мала таго (разм.), у знач. пабочн. сл. — акрамя таго.
Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.
мала...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малы, мала, напр.: малаалкагольны, малакаларыйны, малапясчаны, малатлусты, малавоблачны, малалессе, малаплодны, малафарматны, малапавярховы, малавыражаны, маладаследаваны, маладзейсны, маланаселены, малаабгрунтаваны, малаадукаваны, маладойны, малазабяспечаны, малапрыстойны, маласпрактыкаваны, малапатрыманы, малаўжываны.
малава́жны, -ая, -ае.
Няважны, нязначны.
Малаважная акалічнасць.
|| наз. малава́жнасць, -і, ж.
малава́ты, -ая, -ае (разм.).
Недастатковы па памеры, велічыні, колькасці.
М. клас.
Чаравікі малаватыя.
малаве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто мала верыць у што-н.
|| ж. малаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
малаве́рны, -ая, -ае.
Які недастаткова верыць у каго-, што-н.
|| наз. малаве́р’е, -я, н.