мадэ́ра, -ы, ж.
Сорт моцнага вінаграднага віна.
мадэ́рн, -у, м.
1. Кірунак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якому ўласціва супрацьпастаўленне мастацтву мінулага, адмаўленне прамых ліній, вуглоў на карысць натуральных ліній, арнаментальнасць.
2. у знач. прым., нязм. Пра стыль дэкадэнцкага кірунку ў мастацтве.
Мэбля-м.
Стыль-м.
3. Што-н. сучаснае, моднае (разм.).
Пагоня за мадэрнам.
мадэ́рнавы і мадэрно́вы, -ая, -ае.
Сучасны і модны.
Мадэрнавыя танцы.
мадэрнізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Удасканаліць (удасканальваць) што-н. у адпаведнасці з найноўшымі патрабаваннямі, густамі.
М. цэх.
М. абсталяванне.
2. Надаць (надаваць) рысы сучаснасці з’явам і прадметам мінулага.
М. народную мелодыю.
|| наз. мадэрніза́цыя, -і, ж.
мадэрні́зм, -у, м.
Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.
|| прым. мадэрні́сцкі, -ая, -ае.
мадэрні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Паслядоўнік мадэрнізму.
|| ж. мадэрні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
маёліка, -і, ДМ -ліцы, ж.
1. Абпаленая каляровая гліна, пакрытая непразрыстай палівай.
Займацца маёлікай.
2. зб. Керамічныя вырабы, пакрытыя непразрыстай палівай.
Мастацкая м.
|| прым. маёлікавы, -ая, -ае.
маёмасць, -і, ж.
Тое, што належыць каму-н., знаходзіцца ў чыім-н. уладанні; уласнасць.
Нерухомая м.
Асабістая м.
Дзяржаўная м.
|| прым. маёмасны, -ая, -ае.