Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

мабі́льны, -ая, -ае.

1. Рухомы, здольны хутка перамяшчацца.

Мабільныя войскі.

2. перан. Здольны хутка дзейнічаць, прымаць рашэнні.

3. Звязаны з функцыянаваннем пераносных радыётэлефонаў.

Мабільная сувязь.

М. тэлефон.

|| наз. мабі́льнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

ма́быць, пабочн. сл.

Мусіць, напэўна, відаць.

Была ўжо, м., дванаццатая гадзіна.

маг, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які валодае тайнамі магіі; чарадзей.

М. і чараўнік (таксама перан.: пра чалавека, які робіць што-н. надта лёгка і лоўка).

мага́.

У выразе: як мага

1) ужыв. ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені.

Як м. лепш; 2) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Бегчы як м.

магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.

Прамтаварны м.

2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).

3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.

4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).

Артылерыйскі м.

|| прым. магазі́нны, -ая, -ае.

магамета́нін, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) -та́ніны, -та́н, м. (уст.).

Тое, што і мусульманін.

|| ж. магамета́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. магамета́нскі, -ая, -ае.

магамета́нства, -а, н. (уст.).

Тое, што і мусульманства.

|| прым. магамета́нскі, -ая, -ае.

магары́ч, -у́, м. (разм.).

Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак у сувязі з выгаднай здзелкай.

Паставіць м.

маге́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Круглая высокая мужчынская шапка з лямцу, якую раней насілі сяляне.

магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.

1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

Засыпаць магілу.

2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).

За здраду — м.

3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

Ведаць аднаму і — м.

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.

|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. камень.