Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

лі́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтар лірычных літаратурных твораў.

Паўлюк Трус — паэт-л.

лі́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.

1. Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваюцца перажыванні, пачуцці, настроі паэта.

Беларуская л.

2. Сукупнасць твораў гэтага роду паэзіі.

Л.

Багдановіча.

3. перан. Чуллівасць, перажыванні, настрой (разм.).

Пакіньце лірыку!

|| прым. ліры́чны, -ая, -ае.

Лірычная паэзія.

Л. настрой.

Лірычнае адступленне — у эпічным або ліра-эпічным літаратурным творы: прасякнутае лірызмам адступленне, афарбаванае інтымнай звернутасцю аўтара да чытача.

Лірычнае адступленне — адступленне ад тэмы (размова і інш.).

ліры́чны, -ая, -ае.

1. гл. лірыка.

2. Прасякнуты лірызмам (у 2 знач.).

Л. тон.

3. Пра голас спевака: мяккі, прыемны па тэмбры.

Л. тэнар.

|| наз. ліры́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

ліс, ліса, мн. лісы́, -о́ў, м.

Самец лісы.

|| прым. лісі́ны, -ая, -ае.

Лісіная ўсмешка (перан.: хітрая).

ліса́, -ы́, мн. лісы і (з ліч. 2, 3, 4) лісы́, ліс, ж.

1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра.

Л. і ў сне курэй лічыць (прыказка).

2. перан. Хітры, ліслівы чалавек.

|| прым. лісі́ны, -ая, -ае.

лісахво́ст, -у, ДМ -сце, м.

Травяністая кармавая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі.

|| прым. лісахво́ставы, -ая, -ае.

лісі́ца, -ы, мн. -ы, -сіц, ж.

1. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

2. Тоўстае круглае палена, якое кладзецца ўпоперак саней пры перавозцы бярвення (разм.).

|| памянш. лісі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

лісі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. лісіца.

2. Ядомы пласціністы грыб жоўтага колеру.

ліслі́віць, -ліўлю́, -лі́віш, -лі́віць; незак., перад кім.

Крывадушна хваліць каго-н., дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

ліслі́вы, -ая, -ае.

1. Які ліслівіць, дагаджае каму-н. з карысцю для сябе.

Л. хлопец.

2. Які змяшчае ліслівасць.

Ліслівая ўсмешка.

3. Ласкавы, угодлівы, які ўмее дагадзіць.

Л. голас (разм.).

|| наз. ліслі́васць, -і, ж.