Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

лакалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Спыніць (спыняць) пашырэнне чаго-н., абмежаваць (абмяжоўваць) што-н. пэўным месцам; устанавіць, знайсці.

Л. эпідэмію.

|| наз. лакаліза́цыя, -і, ж.

|| прым. лакалізава́ны, -ая, -ае і лакалізо́ваны, -ая, -ае.

лака́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Мясцовы, уласцівы толькі пэўнаму месцу; абмежаваны.

Лакальная вайна.

Лакальная сетка.

|| наз. лака́льнасць, -і, ж.

лакамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Паравая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны; паравік.

|| прым. лакамабі́льны, -ая, -ае.

лакаматы́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -тываў, м.

Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз), якая рухаецца па рэйках і прызначана для перамяшчэння паяздоў.

|| прым. лакаматы́ўны, -ая, -ае.

лакані́зм, -у, м.

Гранічная і дакладная сцісласць выказвання.

Л. выражэння.

|| прым. лакані́чны, -ая, -ае.

лакані́чны, -ая, -ае.

Які вызначаецца лаканізмам; немнагаслоўны.

Л. адказ.

|| наз. лакані́чнасць, -і, ж.

лака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Апарат для вызначэння месцазнаходжання розных аб’ектаў.

Лазерны л.

|| прым. лака́тарны, -ая, -ае.

лака́ўт, -у, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

Закрыццё прадпрыемства і масавае звальненне рабочых як сродак барацьбы з іх патрабаваннямі.

лакаўтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго.

Аб’явіць (аб’яўляць) лакаўт каму-н., звольніць (звальняць) у выніку лакаўту.

лака́цыя, -і, ж. (спец.).

Вызначэнне месцазнаходжання аб’екта з дапамогай лакатара.

Гукавая л.

Аптычная л.

|| прым. лакацы́йны, -ая, -ае.