Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

лагапа́тыя, -і, ж. (спец.).

Заганы ў вымаўленні (заіканне, картавасць, шапялявасць і інш.).

|| прым. лагапаты́чны, -ая, -ае.

лагапе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па лагапедыі.

лагапе́дыя, -і, ж.

Раздзел дэфекталогіі, навука аб недахопах вымаўлення і іх выпраўленні.

|| прым. лагапеды́чны, -ая, -ае.

лагары́фм, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

Табліца лагарыфмаў.

|| прым. лагарыфмі́чны, -ая, -ае.

Лагарыфмічная лінейка (лічыльны інструмент).

лагарыфмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак. (спец.).

Знайсці (знаходзіць) лагарыфм дадзенага ліку.

|| наз. лагарыфмава́нне, -я, н.

ла́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Часовая стаянка, пасяленне, звычайна пад адкрытым небам, у палатках.

Турысцкі л.

Разбіць л.

2. Месца для ўтрымання вялікай колькасці ваеннапалонных ці зняволеных людзей.

Л. для ваеннапалонных.

3. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам; сталае месцазнаходжанне партызан, паўстанцаў.

4. перан. Грамадска-палітычная групоўка, кірунак.

Л. міру.

Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і школьнікаў у СССР.

|| прым. ла́герны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Л. збор.

лагі́чны, -ая, -ае.

1. гл. логіка.

2. Заканамерны, разумны, паслядоўны, які адпавядае законам логікі.

Л. вынік.

Л. учынак.

|| наз. лагі́чнасць, -і, ж.

лаго́да, -ы, ДМ -дзе, ж. (разм.).

1. Прыемны спакой, хараство.

Л. ў лесе.

2. Згода, мір, прыязнасць, лад.

Жыць у лагодзе.

лаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм.).

1. каго-што. Лашчыць, прывабліваць.

Сонца лагодзіць зямлю.

2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца.

Л. старэйшым.

лаго́дны, -ая, -ае.

Дабрадушны, ласкавы, прыемны.

Л. настрой.

Лагодная ўсмешка.

|| наз. лаго́днасць, -і, ж.