купа́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.
Пабудова на вадзе або ля вады для купання.
купа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто купаецца (у рацэ, возеры, моры).
|| ж. купа́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
купарва́с, -у, м.
Назва некаторых солей сернай кіслаты.
Медны к.
Жалезны к.
|| прым. купарва́сны, -ая, -ае.
купа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Апусціўшыся ў ваду, абмывацца, плаваць, асвяжацца.
К. ў моры.
2. перан., у чым, ад чаго. Мець, скарыстоўваць чаго-н. залішне многа, цешыцца ад чаго-н.
К. ў грашах.
К. ў шчасці.
купа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.
Апускаць у ваду для мыцця, асвяжэння і пад.
К. дзіця.
|| зак. вы́купаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
|| звар. купа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. вы́купацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. купа́нне, -я, н.
|| прым. купа́льны, -ая, -ае.
К. касцюм.
К. сезон.
купе́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.
Пасудзіна ў форме чашы, у якую апускаюць дзіця пры царкоўным абрадзе хрышчэння.
|| прым. купе́льны, -ая, -ае.
купе́ц, -пца́, мн. -пцы́, -пцо́ў, м.
1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства.
К. першай гільдыі.
2. Пакупнік (разм.).
Знайсці купца на тавар.
|| памянш. ку́пчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.; разм.).
|| павел. купчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, м. (да 1 знач.; разм.).
|| ж. купчы́ха, -і, ДМ -чы́се, мн. -і, -чы́х (да 1 знач.).
|| зб. купе́цтва, -а, н. (да 1 знач.).
|| прым. купе́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
К. сан.
купі́ла, -а, н. (разм.).
Грашовыя сродкі.
Купіў бы, ды купіла няма.
ку́піна, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.
Грудок сухой, цвёрдай зямлі на нізкім або балоцістым месцы, аброслы мохам, травой.