Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

крабало́ў, -ло́ва, мн.о́вы, -ло́ваў, м.

1. Лавец крабаў.

2. Судна для лоўлі крабаў і перапрацоўкі іх на кансервы.

|| прым. крабало́ўны, -ая, -ае.

краве́ц, краўца́, мн. краўцы́, краўцо́ў, м.

Спецыяліст па шыцці адзення.

|| прым. краве́цкі, -ая, -ае.

кра́гі, -аў, адз. (разм.) кра́га, -і, ДМ кра́зе, ж.

1. Скураныя накладныя халявы з засцежкамі.

2. Раструбы ў пальчатках.

крадзе́ж гл. красці.

кра́дзены, -ая, -ае.

Здабыты крадзяжом.

Крадзенае дабро.

Скупшчык крадзенага (наз.).

крадко́м, прысл.

Скрытна, крадучыся, незаўважна для іншых.

кра́дучыся, прысл.

Употай, скрытна, крадком.

Увайсці ў хату к.

краевуго́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Істотны, вельмі важны.

Краевугольнае пытанне.

Краевугольны камень чаго — аснова, асноўная ідэя чаго-н.

краёвы, -ая, -ае.

1. гл. край¹.

2. Які адлюстроўвае дыялектныя асаблівасці пэўнага рэгіёна.

Віцебскі к. слоўнік.

краж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ланцуг невысокіх гор.

Лясісты к.

2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

Дубовы к.