Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

кафетэ́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Кафэ з сістэмай самаабслугоўвання.

ка́фліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Адна плітка кафлі.

ка́фля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Керамічны выраб у выглядзе пліткі для абліцоўкі сцен, камінаў і пад.

|| прым. кафля́ны, -ая, -ае.

Кафляная сцяна.

К. цэх.

кафта́н гл. каптан.

кафэ́, нескл., н.

Невялікі рэстаран, дзе падаюць каву, чай, закускі і пад.

кафэшанта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кафэ або рэстаран з адкрытай сцэнай для выступленняў артыстаў, якія выконваюць нумары забаўляльнага характару.

кафява́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тое, што і кававарка.

|| прым. кафява́рны, -ая, -ае.

кафямо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і кавамолка.

Электрычная к.

каха́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).

1. Любы, каханы (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўнік.

каха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Любая, каханая (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўніца.