като́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Адмоўны электрод; проціл. анод.
|| прым. като́дны, -ая, -ае.
като́к¹, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
Пакрытая лёдам гарызантальная пляцоўка для катання на каньках.
като́к², -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
1. У будаўніцтве: машына са стальнымі валкамі для ўшчыльнення і выраўноўвання грунту, дарожных пакрыццяў і інш.
2. Круглая драўляная калодка, па якой перакочваюць цяжкія прадметы.
Перакочваць бярвенне на катках.
като́к³, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
1. гл. кот.
2. Ласкавы зварот да хлопчыка.
Андрэйка, мой каток, дапамажы мне.
като́к⁴, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
Суквецце дробных кветак у выглядзе маленькіх пушыстых шарыкаў (на вярбе, лазе і інш.).
като́лік, -а, мн. -і, -аў, і каталі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Той, хто прыняў каталіцтва і прытрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы.
|| ж. каталі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
като́ры, -ая, -ае, займ.
1. пыт. і адносны. Які іменна, які з некалькіх, які па парадку.
К. сыну год? К. раз едзеш у Полацк? Вазьмі касу, каторай учора касіў.
2. неазнач. Не першы, не адзін, а некалькі.
К. раз іду я гэтым лесам.
К. год чакаем сына на пабыўку.
К. час няма добрага надвор’я.
3. неазнач., часцей мн. Іншыя, некаторыя (разм.).
Каторыя ўжо прыехалі, а каторыя яшчэ ў дарозе.
като́ры-не́будзь, -ая-не́будзь, -ае-не́будзь, займ. неазнач.
Які-небудзь, хто-небудзь з некалькіх, з многіх.
като́ўня, -і, мн. -і, -яў, ж. (разм.).
Тое, што і катавальня.
катры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Пераносны механічны арган у выглядзе металічнай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.
◊
Завесці катрынку (разм., неадабр.) — пачаць дакучлівую размову, гаварыць адно і тое ж.
|| прым. катры́начны, -ая, -ае.