касмі́чны, -ая, -ае.
1. гл. космас.
2. перан. Грандыёзны, велізарны.
Касмічныя маштабы.
касмы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Тое, што і касмыль.
касмыкава́ты, -ая, -ае (разм.).
Які выступае касмыкамі, складаецца з касмыкоў.
Касмыкаватая кудзеля.
|| наз. касмыкава́тасць, -і, ж.
касмы́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.
Пасма, касмыль (воўны, валасоў).
касмы́ль, -я́, мн. -і, -ёў, м. (разм.).
Скудлачаная пасма валасоў, воўны і пад.
Касмылі валасоў.
К. кудзелі.
|| памянш. касмылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.
касні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу¹.
Завязаць каснікі бантам.
2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.
|| памянш. каснічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. касні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
кассё, -я́, мн. ко́ссі і (з ліч. 2, 3, 4) кассі́; ко́ссяў, н.
Ручка ў касе²; касільна.
ка́ста, -ы, ДМ ка́сце, мн. -ы, каст і -аў, ж.
1. У краінах Усходу: грамадская група, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў.
К. брахманаў.
2. перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя і групавыя прывілеі (неадабр.).
|| прым. ка́ставы, -ая, -ае.
ка́ставасць, -і, ж.
Каставая замкнутасць, адасобленасць.
Саслоўная к.
кастае́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
Хвароба, звязаная з паступовым разбурэннем касцявой тканкі.