кампазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Будова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне асобных частак, элементаў.
К. рамана.
К. карціны.
К. сімфоніі.
2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў.
Скульптурная к.
Сюжэтная к.
3. Тэорыя стварэння музычных твораў.
Клас кампазіцыі.
4. Твор, які складаецца з літаратурнай і музычнай частак, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам.
Літаратурна-музычная к.
|| прым. кампазіцы́йны, -ая, -ае.
кампа́ктны, -ая, -ае.
1. Сціснуты шчыльна, без прамежкаў.
Кампактная маса.
2. Які займае мала месца пры вялікай змяшчальнасці.
Кампактная сумка.
|| наз. кампа́ктнасць, -і, ж.
кампанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што (кніжн.).
Складаць цэлае з частак.
К. карціну.
К. матэрыял даследавання.
|| зак. скампанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й, -нава́ны.
|| наз. кампанава́нне, -я, н. і кампано́ўка, -і, ДМ -но́ўцы, ж.
|| прым. кампано́вачны, -ая, -ае.
кампане́йскі¹, -ая, -ае (разм.).
Які любіць падтрымліваць кампанію (у 1 знач.).
К. чалавек.
кампане́йскі², -ая, -ае (разм.).
Пра непланамерную арганізацыю работы: бессістэмны, выпадковы, які праводзіцца нерэгулярна, рыўкамі.
К. метад работы.
кампане́йшчына, -ы, ж. (разм., неадабр.).
Пра бессістэмную, нерэгулярную арганізацыю грамадскай або вытворчай работы.
кампане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Састаўная частка чаго-н.
|| прым. кампане́нтны, -ая, -ае.
К. аналіз.
кампа́нія¹, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Група асоб, якія разам праводзяць вольны час.
Сабраць кампанію.
У вясёлай кампаніі з кім-н.
2. Прамысловае, гандлёвае, транспартнае і пад. прадпрыемства, створанае звычайна групай прадпрымальнікаў.
Акцыянерная к.
Нафтавая к.
◊
За кампанію — разам (заадно) з іншымі; у знак салідарнасці.
кампа́нія², -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Сукупнасць ваенных аперацый, аб’яднаных агульнай стратэгічнай мэтай.
Руска-японская к.
2. Перыяд знаходжання карабля ў плаванні або ваенных аперацый флоту.
3. Мерапрыемствы для ажыццяўлення чарговай важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы.
Выбарчая к.
Пасяўная к.
кампаньён, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Той, хто складае кампанію каму-н., разам з кім-н. удзельнічае ў чым-н.
2. Член прамысловай або гандлёвай кампаніі; саўладальнік.
|| ж. кампаньёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. кампаньёнскі, -ая, -ае (разм.).