ка́мера, -ы, мн. -ы, -мер, ж.
1. Ізаляванае памяшканне спецыяльнага прызначэння ў некаторых установах.
Дэзынфекцыйная к.
Турэмная к.
2. Закрытая прастора ў сярэдзіне якога-н. прыбора, машыны, збудавання, а таксама закрытая поласць унутры якога-н. органа.
Фатаграфічная к.
К. шлюза.
К. згарання ў рухавіку.
К. сэрца.
3. Фатаграфічны, кінематаграфічны ці тэлевізійны здымачны апарат (разм.).
Здымаць скрытай камерай.
4. Унутраная гумавая абалонка шыны, мяча, якая напаўняецца паветрам.
|| прым. ка́мерны, -ая, -ае (да 2 і 4 знач.; спец.).
камера́льны, -ая, -ае (спец.).
Які адносіцца да лабараторнай апрацоўкі матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый.
Камеральныя работы геолагаў.
камерге́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
У некаторых манархічных дзяржавах: прыдворны чын старэйшага рангу, а таксама асоба, якая мае такі чын.
|| прым. камерге́рскі, -ая, -ае.
камерды́нер, -а, мн. -ы, -аў, м.
Слуга пры гаспадары ў багатым дваранскім доме, лакей.
|| прым. камерды́нерскі, -ая, -ае.
ка́мерны, -ая, -ае.
1. гл. камера.
2. Пра музычны твор: які прызначаны для аднаго або некалькіх выканаўцаў абмежаванай колькасці інструментаў і выконваецца ў невялікай канцэртнай зале.
Камерная музыка.
3. Які выконвае такія творы.
К. аркестр.
К. спявак.
4. Прызначаны для вузкага кола слухачоў, гледачоў.
Камернае мастацтва.
К. голас.
камерса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто займаецца гандлем, камерцыяй.
|| прым. камерса́нцкі, -ая, -ае.
камерто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Інструмент у выглядзе сталёвай вілкі, які пры ўдары ўтварае гук пэўнай пастаяннай вышыні і выкарыстоўваецца пры настройцы музычных інструментаў, у харавых спевах.
|| прым. камерто́нны, -ая, -ае.
камерцы́йны, -ая, -ае.
1. гл. камерцыя.
2. Разлічаны на прыбытак, даход.
К. разлік.
3. Звязаны з гандлем па павышаных цэнах.
Камерцыйныя цэны.
каме́рцыя, -і, ж.
Гандаль, гандлёвыя аперацыі.
|| прым. камерцы́йны, -ая, -ае.
Камерцыйныя аперацыі.
камерцыялізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Ажыццявіць (ажыццяўляць) камерцыялізацыю.
К. мастацтва.