Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

казы́рны гл. козыр.

казыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. Цвёрдая частка ў галаўным уборы, якая выступае над ілбом; брыль.

2. Невялікі навес у чым-н., над чым-н.

К. пад’езда.

Браць (узяць) пад казырок — аддаць чэсць, прыкладаючы правую руку да галаўнога ўбору.

|| прым. казырко́вы, -ая, -ае.

казыры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак. (разм.).

Ганарыста паводзіць сябе перад кім-н.; выхваляцца.

Не казырыся, разумней не станеш.

казыта́ць, казычу́, казы́чаш, казы́ча; казычы́; незак.

1. каго-што. Выклікаць лёгкае нервовае раздражненне, датыкаючыся да скуры.

К. пяты.

2. безас. Пра раздражненне ў горле, носе.

У горле казыча.

3. перан., што. Прыемна ўзбуджаць.

К. гонар.

|| зак. паказыта́ць, -зычу́, -зы́чаш, -зы́ча; -зычы́ (да 1 і 3 знач.).

|| наз. казыта́нне, -я, н. і ко́зыт, -у, М -зыце, м.

казытлі́вы, -ая, -ае.

1. Адчувальны да козыту.

Казытлівае месца.

2. Які казыча, выклікае козыт.

К. ветрык.

казяро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дзікі горны казёл з вялікімі рагамі.

2. (з вялікай літары). Адно з 12 сузор’яў Задыяка.

Нарадзіцца пад знакам Казярога.

казя́ўка, -і, ДМя́ўцы, мн. -і, -зя́вак, ж.

1. Усякае маленькае насякомае; кузурка.

У святле фар мітусіліся казяўкі.

2. перан. Пра нікчэмнага чалавека.

Я не жадаю падпарадкоўвацца гэтай казяўцы.

кайданкі́, -о́ў.

Тое, што і наручнікі.

кайданы́, -о́ў і кайда́ны, -аў.

Злучаныя ланцугом жалезныя кольцы, якія надзяваюцца на рукі і ногі тым, хто абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах.

Закаваць у к.

|| прым. кайда́навы, -ая, -ае і кайда́нны, -ая, -ае.

кайло́, -о́, мн. -ы́, -о́ў, н.

Кірка ў гарнякоў.

|| прым. кайло́вы, -ая, -ае.