Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

кабе́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -бе́т, ж. (разм.).

Сталая замужняя жанчына.

кабе́ціна, -ы, мн. -ы, -цін, ж. (разм.).

Тое, што і кабета.

кабза́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Украінскі народны спявак, які акампануе сабе на кобзе.

|| прым. кабза́рскі, -ая, -ае.

кабі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Невялікае, звычайна закрытае, памяшканне спецыяльнага прызначэння.

К. лётчыка.

К. для тайнага галасавання.

|| памянш. кабі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. кабі́нны, -ая, -ае.

кабіне́т, -а, ДМе́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакой для работы, заняткаў.

К. дырэктара.

К. вучонага.

2. Памяшканне, абсталяванае для якіх-н. спецыяльных заняткаў.

К. роднай мовы і літаратуры.

Рэнтгенаўскі к.

3. У некаторых краінах: урад, які складаецца з міністраў.

Сфарміраваць новы к. міністраў.

|| прым. кабіне́тны, -ая, -ае.

К. стол.

кабіне́тны, -ая, -ае.

1. гл. кабінет.

2. Адарваны ад жыцця, не звязаны з практыкай.

К. вучоны.

К. стыль работы.

кабіне́тчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., іран.).

Кіраўнік, які адарваўся ад жывой справы, ад вырашэння практычных спраў.

каблагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж. (спец.).

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

кабрыяле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

2. Легкавы аўтамабіль з адкідным верхам і з колькасцю месцаў два і болей.

|| прым. кабрыяле́тны, -ая, -ае.

кабура́, -ы́, мн. -ы́, -бу́р, ж.

1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.