Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ізатэрмі́я, -і, ж. (спец.).

Пастаянства тэмпературы.

|| прым. ізатэрмі́чны, -ая, -ае.

І. склад.

ізго́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Старажытнарускі сацыяльны тэрмін, якім абазначалі чалавека, што страціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напр., прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які збяднеў, згалеў.

2. перан. Чалавек, якога ігнаруюць або праследуюць, які страціў сваё становішча ў грамадстве, адшчапенец.

Праз сваю фанабэрыстасць хлопец хутка зрабіўся сапраўдным ізгоем сярод моладзі.

|| прым. ізго́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

ізно́ў, прысл. (разм.).

Яшчэ раз, зноў.

І. прыйдзецца ехаць.

ізраільця́не, -ця́н, адз. ізраільця́нін, -а, м.

Насельніцтва Ізраіля.

|| ж. ізраільця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. ізраільця́нскі, -ая, -ае.

ізумру́д, -у, М -дзе, м.

Каштоўны празрысты камень ярка-зялёнага колеру.

Бранзалет з ізумрудам.

|| прым. ізумру́дны, -ая, -ае.

ізумру́дны, -ая, -ае.

1. гл. ізумруд.

2. Празрыста-зялёны, колеру ізумруду.

Ізумруднае лісце.

ізю́бр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Млекакормячая жывёліна сямейства аленевых, якая водзіцца ў горных лясах Далёкага Усходу; разнавіднасць марала.

|| прым. ізю́бравы, -ая, -ае.

іканагра́фія, -і, ж. (спец.).

1. Вывучэнне, апісанне вобразаў якіх-н. асоб або сюжэтаў у творах жывапісу або скульптуры.

І.

Якуба Коласа.

2. зб. Сукупнасць такіх мастацкіх адлюстраванняў.

3. Сукупнасць правіл, якіх павінен прытрымлівацца мастак пры адлюстраванні рэлігійных або міфалагічных сюжэтаў і асоб.

|| прым. іканаграфі́чны, -ая, -ае.

і́канапіс, -у, м.

Пісанне ікон як від рэлігійнага жывапісу.

Старажытны і.

|| прым. іканапі́сны, -ая, -ае.

Іканапісная майстэрня.

іканапі́сец, -сца, мн. -сцы, -сцаў, м.

Той, хто займаецца іканапісам.