злучэ́нне, -я, н.
1. гл. злучыцца, злучыць.
2. Месца, дзе што-н. злучана.
Сустрэцца на злучэнні дарог.
3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.
Партызанскае з.
4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.
Арганічнае з.
5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.
Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.
злы, -а́я, -о́е.
1. Які тоіць у сабе зло.
З. намер.
Злая доля (няшчасная).
2. Поўны злосці, варожасці.
З. чалавек.
Злыя вочы.
3. на каго-што. Сярдзіты, поўны злосці на каго-, што-н.
Ён з. на ўсіх.
4. Куслівы, злосны (пра жывёл).
З. сабака.
5. перан. Ужыв. для абазначэння вышэйшай ступені якой-н. якасці, дзеяння, стану і пад., выражанага назоўнікам (разм.).
З. мароз.
Злыя вятры.
злы́беда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -бед, ж. (разм.).
Бяда, ліха.
Навалілася з. на вёску.
злыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.
1. Знізаць, звязаць.
З. стаеннікаў.
2. перан. Злучыць, звязаць.
Ходзяць, нібы чорт іх злыгаў.
|| незак. злы́гваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. злы́гванне, -я, н.
злы́дзень, -дня, мн. -дні, -дняў, м. (разм.).
1. Шкодны чалавек, ліхадзей.
2. толькі мн. Нягоды, бяда.
Як уваляцца злыдні, то не на тры дні (прыказка).
злысе́лы, -ая, -ае (разм.).
Зусім лысы, аблыселы.
Злыселая галава.
злюбі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., злю́біцца; зак. (разм.).
Палюбіць адзін аднаго, прыйсціся па душы.
◊
Сцерпіцца — злюбіцца (прыказка) — прыцярпеўшыся, прывыкнеш, пагодзішся.
зляжа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зле́жыцца; зак.
Ушчыльніцца ад доўгага ляжання.
Сена зляжалася.
злямцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.
Збіць у лямец.
З. воўну.
|| незак. злямцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.