Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

зла́зіць², зла́жу, зла́зіш, зла́зіць; зак.

Пабыць дзе-н., узлезшы або спусціўшыся куды-н.

З. на гарышча.

З. у склеп.

злак, -а, мн. -і, -аў, м.

Расліна са сцяблом у форме саломіны і дробнымі кветкамі, сабранымі ў суквецце (колас, мяцёлку або кісць).

Хлебныя злакі.

Кармавыя злакі.

|| прым. зла́кавы, -ая, -ае.

Злакавыя расліны.

злама́цца гл. ламацца.

злама́ць гл. ламаць.

зламы́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто жадае каму-н. зла, чыніць зло; злоснік.

|| ж. зламы́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

зламы́сны, -ая, -ае.

1. Які мае на мэце злы намер, што-н. нядобрае.

З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны (уст.).

З. ўчынак.

|| наз. зламы́снасць, -і, ж.

злапа́мятлівы, -ая, -ае.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапа́мятлівасць, -і, ж.

злапа́мятны, -ая, -ае.

Які доўга помніць, не даруе прычыненага зла.

З. чалавек.

|| наз. злапа́мятнасць, -і, ж.

злапо́мны, -ая, -ае.

Тое, што і злапамятны.

|| наз. злапо́мнасць, -і, ж.

злара́днасць, -і, ж.

Злая радасць пры няшчасці, няўдачы іншых.