Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

зерня... (гл. зерне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «зерне...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: зернявоз, зернясейны.

зернясхо́вішча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Памяшканне для захоўвання зерня.

з’е́сці гл. есці.

зеў, зе́ва, мн. зе́вы, зе́ваў, м.

Адтуліна, што злучае поласць рота з глоткай.

Слізістая абалонка зева.

зе́ўра, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).

Прорва, адтуліна.

Цёмная з. прадоння.

зе́ўраць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Быць бачным, адкрытым (пра адтуліну, яму і пад.).

Зеўрае бяздонне.

зефі́р¹, -у, м.

У старажытных грэкаў: заходні вецер; у паэзіі: цёплы лёгкі вецер.

|| прым. зефі́рны, -ая, -ае.

зефі́р², -у, м.

Род пасцілы.

|| прым. зефі́рны, -ая, -ае.

зефі́р³, -у, м.

Тонкая баваўняная тканіна.

|| прым. зефі́равы, -ая, -ае.

Зефіравая сарочка.

з’е́хацца, з’е́дуся, з’е́дзешся, з’е́дзецца; з’е́дзься; зак.

1. Едучы, сустрэцца, сутыкнуцца.

З. на ростанях.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў адно месца, прыехаўшы з розных месц (пра многіх).

На вяселле з’ехалася ўся радня.

|| незак. з’язджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. з’езд, -у, М -дзе, м. (да 2 знач.).