заско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. Скокнуўшы, забрацца куды-н.
Заяц заскочыў у агарод.
2. Зайсці куды-н. мімаходам, ненадоўга (разм.).
З. да сябра.
|| незак. заска́кваць, -аю, -аеш, -ае.
заскрэ́бці, -скрабу́, -скрабе́ш, -скрабе́; -скрабём, -скрабяце́, -скрабу́ць; -скро́б, -рэ́бла; -скрабі́; зак.
Пачаць скрэбці.
Заскрэбла мыш пад падлогай.
засла́бы, -ая, -ае (разм.).
Слабаваты, слабейшы, чым трэба.
Гэты з. для рызыкі.
заслані́цца, -ланю́ся, -ло́нішся, -ло́ніцца; зак.
Засланіць сябе чым-н.
З. рукой ад сонца.
|| незак. засланя́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
заслані́ць, -ланю́, -ло́ніш, -ло́ніць; -ло́нены; зак., каго-што.
1. Закрыць, загарадзіць сабой або чым-н.
З. святло.
З. печ.
Што табе розум засланіла? (перан., безас.; разм.).
2. перан. Адсунуць на задні план, замяніць сабой.
Гэта моцнае, радаснае пачуццё засланіла ўсе астатнія.
3. безас. Закласці.
У грудзях засланіла.
|| незак. засланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
за́сланка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Прыстасаванне ў выглядзе бляшанага ліста з ручкай для закрывання топкі печы, а таксама наогул прыстасаванне для закрывання адтулін.
|| прым. за́сланкавы, -ая, -ае.
засла́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -сце́лецца; зак.
Пакрыцца, завалачыся чым-н. туманным, тым, што сцелецца.
Луг заслаўся туманам.
Неба заслалася хмаркамі.
|| незак. засціла́цца, -а́ецца.
засла́ць¹, зашлю́, зашле́ш, зашле́; зашлём, зашляце́, зашлю́ць; зашлі́; засла́ны; зак., каго-што.
1. Адаслаць далёка ці не па прызначэнні.
З. на край свету.
2. Паслаць з якой-н. скрытай, тайнай мэтай.
З. агентаў.
3. Адправіць, пераслаць каму-н., цераз каго-н. (разм.).
З. гасцінцы родным цераз знаёмага.
|| незак. засыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. засы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.
засла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; -сцялі́; -сла́ны; зак., што.
1. Рассцілаючы што-н., пакрыць якую-н. паверхню.
З. стол абрусам.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, завалачы сабой (пра што-н., што сцелецца).
Туман заслаў нізіну.
Слёзы заслалі вочы.
|| незак. засціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
засле́джваць гл. заслядзіць.