Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запы́хкаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць пыхкаць.

Запыхкаў паравоз.

запэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым.

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незак. запэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае; наз. запэ́ўніванне, -я, н.

|| наз. запэ́ўненне, -я, н.

запэ́цкацца гл. пэцкацца.

запэ́цкаць гл. пэцкаць.

запява́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ва́л.

1. Саліст, які выконвае запеў у харавых песнях.

Галасісты з.

2. перан. Пачынальнік, зачыншчык чаго-н. (разм.).

З. калектыву.

запява́ць гл. запець.

запяка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Страва, прыгатаваная запяканнем.

Рысавая з.

2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.

Вішнёвая з.

|| прым. запяка́начны, -ая, -ае.

запяка́цца гл. запячыся.

запяка́ць гл. запячы.

зап’яне́ць гл. п’янець.