Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запаўне́нне гл. запоўніцца, запоўніць.

запаўня́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, якое дабаўляецца ў вяжучую масу і не раствараецца ў ёй.

Запаўняльнікі для бетонаў.

запаўня́цца гл. запоўніцца.

запаўня́ць гл. запоўніць.

запа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; зак.

Пачаць пахнуць.

Запахла дымам.

запаце́лы, -ая, -ае.

Вільготны ад асеўшай пары.

Запацелае акно.

|| наз. запаце́ласць, -і, ж.

запаце́ць гл. пацець.

запа́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прылада для ўзворвання глебы на невялікую глыбіню або для засыпання зерня.

запая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Залатаць, паправіць паяннем.

З. дзірку.

З. кацёл.

|| незак. запа́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. запа́йванне, -я, н. і запа́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

|| прым. запа́йны, -ая, -ае і запа́ечны, -ая, -ае.

запеленгава́ць гл. пеленгаваць.