зана́дта, прысл.
Залішне, празмерна, звыш якой-н. мяжы.
Нешта ты стаў з. смелым.
З. знізіць патрабаванні.
зана́льны, -ая, -ае.
1. гл. зона.
2. Размешчаны ў якой-н. зоне, мясцовасці або ўласцівы ёй.
Занальная флора.
занараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; занаравіўся, -вілася; зак.
Занатурыцца, уперціся.
Конь занаравіўся, не хоча ісці ў брод.
занасі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́сіцца; зак.
Забрудзіцца ад доўгага нашэння.
|| незак. зано́швацца, -аецца.
занасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., што.
Забрудзіць ад доўгай носкі.
З. сарочку.
|| незак. зано́шваць, -аю, -аеш, -ае.
занатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і з дадан.
Запісаць што-н. для памяці або адзначыць у памяці.
З. пачутае ў запісной кніжцы.
|| незак. занато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
занату́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
Заўпарціцца, уперціся, праявіць свой нораў.
заначава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; зак.
Астацца начаваць дзе-н.
З. у знаёмых.
зандзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каго-што.
1. Даследаваць зондам (у 1 знач.; спец.).
2. перан. Папярэдне высвятляць што-н. у каго-н. (кніжн.).
◊
Зандзіраваць глебу (кніжн.) — тое, што і зандзіраваць (у 2 знач.).
|| зак. пазандзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).
|| наз. зандзі́раванне, -я, н. і занда́ж, -у, м. Зандзіраванне раны. Зандаж глебы. Зандаж печані.
занепада́ць гл. заняпасці.