замкну́ты, -ая, -ае.
Тое, што і замкнёны.
|| наз. замкну́тасць, -і, ж.
замкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. Зачыніцца (пра замок) або зачыніцца на замок, ключ.
Замок замкнуўся.
З. ў пакоі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца канцамі.
Ланцуг электраправодкі замкнуўся.
Круг замкнуўся (перан.: усё вытлумачылася, стала на свае месцы).
3. перан., у што, у чым і без дап. Адасобіцца, перастаўшы мець зносіны з іншымі.
З. ў сабе.
З. ў сваёй праблеме.
|| незак. замыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. замыка́нне, -я, н.
Кароткае з. (спец.).
замкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -нёны і -ну́ты; зак.
1. што. Зачыніць на замок, на ключ.
З. дзверы.
З. хату.
2. каго-што. Памясціць куды-н., зачыніўшы на замок.
З. ката ў каморы.
З. паперы ў скрынку.
3. што. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н.
З. электрычны ланцуг.
З. кола акружэння.
|| незак. замыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| прым. замыка́льны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
Замыкальныя мускулы (у малюска).
замле́лы, -ая, -ае (разм.).
1. Анямелы, адзеравянелы.
Замлелыя ногі.
2. Млявы, расслаблены (пра стан чалавека).
Замлелая дзяўчынка.
|| наз. замле́ласць, -і, ж.
замно́га, прысл. (разм.).
Мнагавата, занадта многа, больш, чым трэба.
замо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.
Паводле забабонных уяўленняў: магічныя словы, якія валодаюць чароўнай або гаючай сілай.
З. ад хваробы.
|| прым. замо́ўны, -ая, -ае.
Замоўныя словы.
замо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак., каго-што.
1. Пахадайнічаць (за каго-, што-н.).
З. слова.
2. Аказаць уздзеянне замовай.
|| незак. замаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
замо́жны, -ая, -ае.
Матэрыяльна добра забяспечаны, багаты.
Заможнае жыццё.
|| наз. замо́жнасць, -і, ж.
замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.
1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.
Дзвярны з.
Заперці дзверы на з.
За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).
2. Затвор агнястрэльнай зброі.
З. гарматы.
3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).
4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).
|| прым. замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) і замо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).