Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

задзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́; -дзяўба́ны; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы.

Каршун задзёўб курыцу.

2. Пачаць дзяўбці.

|| незак. задзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

задне...

Першая састаўная частка складаных прыметнікаў у знач. задні, напр.: заднепаднябенны, заднеязычны.

заднепаднябе́нны, -ая, -ае.

У фанетыцы: які вымаўляецца пры ўдзеле задняй спінкі языка, якая паднімаецца да задняй часткі паднябення.

Заднепаднябенныя зычныя.

заднеязы́чны, -ая, -ае.

Тое, што і заднепаднябенны.

за́дні, -яя, -яе.

Які знаходзіцца ззаду, накіраваны назад.

Заднія ногі каня.

Задняе кола.

З. ход (ход назад). Заднім днём (больш раннім, чым было на самой справе).

Без задніх ног (разм.) — пра вялікую стомленасць.

Заднім розумам моцны (разм.) — пра непрадбачлівага, някемлівага чалавека.

за́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Частка абутку над абцасам, якая ахоплівае пяту.

2. Дэкарацыя на заднім плане сцэны (спец.).

задо́брыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго (што).

Выклікаць у каго-н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад.

|| незак. задо́брываць, -аю, -аеш, -ае.

задо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

Задняя частка якога-н. прадмета (звычайна пра павозку, мэблю).

Сесці ў задку калёс.

Цялячы з.

задо́рваць гл. задарыць.

задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

З. да пачатку заняткаў.