Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

задава́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ва́к (разм.).

Фанабэрысты, ганарысты чалавек; зазнайка.

задавальне́нне, -я, н.

1. гл. задаволіць.

2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго-н.

Атрымаць поўнае з. ад работы.

Пачуццё задавальнення.

Прыняць просьбу з задавальненнем.

задавальня́цца гл. задаволіцца.

задавальня́ць гл. задаволіць.

задава́цца¹ гл. задацца.

задава́цца², -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца; -дава́йся; незак. (разм.).

Фанабэрыста, ганарліва паводзіць сябе; важнічаць.

задава́ць гл. задаць.

задаво́лены, -ая, -ае.

Поўны пачуцця задавальнення, які выражае задавальненне.

З. чалавек.

З. позірк.

Задаволена (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. задаво́ленасць, -і, ж.

задаво́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак., чым.

Палічыць сябе задаволеным; адчуць задавальненне ад чаго-н.

З. адказам.

|| незак. задавальня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

задаво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -во́ль; -лены; зак.

1. каго-што. Выканаць чые-н. патрабаванні, пажаданні і пад.

З. попыт спажыўцоў.

З. просьбу.

2. што. Заспакоіць, наталіць.

З. смагу.

З. апетыт.

3. каго (што). Даць, прынесці каму-н. задавальненне.

Яго адказ мяне цалкам задаволіў.

|| незак. задавальня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. задавальне́нне, -я, н. і задаво́ленне, -я, н.