загне́т, -а, М -не́це, м.
Ямка з левага або правага боку прыпечка, куды заграбаюць жар.
загні́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніе́цца; зак.
Пачаць гнісці; падгніць.
Капуста загнілася.
|| незак. загніва́цца, -а́ецца.
|| наз. загніва́нне, -я, н.
Маральнае з. (перан.: разлажэнне, заняпад).
загно́йвацца гл. загнаіцца.
загно́йваць гл. загнаіць.
загну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сагнуцца, падвярнуцца краем, канцом.
Край старонкі загнуўся.
2. Памерці (разм., груб.).
Падхапіў запаленне лёгкіх, ледзь не загнуўся.
|| незак. загіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і загіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
загну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец, край чаго-н.
З. канцы дроту.
З. палец.
2. Ідучы, завярнуць убок (разм.).
З. за вугал.
3. перан., што і без дап. Сказаць (што-н. рэзкае, грубае, недарэчнае; разм.).
З. слоўца.
Вы тут, мусіць, крышку загнулі (перабольшылі, сказалі няпраўду).
|| незак. загіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і загіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
заго́йвацца гл. загаіцца.
заго́йдацца гл. загайдацца.
заго́йдаць¹ гл. загайдаць¹.