Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заба́ва, -ы, мн. -ы, -ба́ў, ж.

Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.

Дзіцячыя забавы.

заба́віцца, -ба́ўлюся, -ба́вішся, -ба́віцца; зак.

1. Затрымацца дзе-н. даўжэй, чым меркавалася; запазніцца.

З. ў горадзе.

2. Загуляцца.

Дзяўчынка забавілася лялькамі.

забагаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць багатым; разбагацець.

забада́ць гл. бадаць.

забалабо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. (разм.).

1. Зазвінець, забрынкаць.

2. Пачаць гаманіць, балбатаць.

забаламу́ціць гл. баламуціць.

забалаці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак., каго (што).

Не выбраць пры балаціроўцы.

З. кандыдата.

за́балаць, -і, мн. -і, -яў і -ей, ж. (разм.).

Забалочанае месца.

забалбата́цца, -бачу́ся, -бо́чашся, -бо́чацца; -бачы́ся; зак. (разм.).

Захапіцца балбатнёй.

забалбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; зак. (разм.).

1. Пачаць балбатаць.

Нешта забалбатаў і пайшоў.

2. Забулькатаць, забулькаць (пра ваду і пад.).