Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэсе́рт

(фр. dessert)

салодкія стравы, цукеркі, фрукты, якія падаюцца ў канцы абеду.

дэ́спат

(с.-лац. despotus, ад гр. despotes)

1) жорсткі правіцель з неабмежаванай уладай у старажытных рабаўладальніцкіх дзяржавах Усходу, у балканскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;

2) перан. жорсткі, бязлітасны чалавек, які не лічыцца з чужымі жаданнямі.

дэструкты́ўны

(лац. destructivus)

які вядзе да разбурэння чаго-н., разбуральны (напр. д. падыход).