Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дагматы́зм

(фр. dogmatisme, ад гр. dogma, -atos = думка, вучэнне)

некрытычнае мысленне, якое апіраецца на догмы.

дазі́метр

(ад гр. dosis = порцыя + metreo = вымяраю)

прыбор для вызначэння дозы радыеактыўнага выпрамянення.

да́йвінг

(англ. diving)

сп. падводнае плаванне з аквалангам.

да́йджэст

(англ. diggest = кароткі выклад)

1) перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часта скарочана) матэрыялы з іншых выданняў;

2) выданне, якое змяшчае адаптаваны выклад мастацкага твора;

3) тэле- або радыёперадача, якая паўтарае найбольш цікавыя запісы з агульнай тэматыкай.

дактры́на

(фр. doctrine, ад лац. doctrina = вучэнне)

сістэматызаванае вучэнне (звычайна філасофскае, палітычнае, ідэалагічнае), звязная канцэпцыя, сукупнасць тэарэтычных ці палітычных прынцыпаў (напр. дзяржаўная д., ваенная д.).

дактрынёр

(фр. doctrinaire, ад лац. doctrina = вучэнне)

той, хто слепа, некрытычна прытрымліваецца якой-н. дактрыны, догмы, завучаных формул і правіл; схаласт, начотчык.

дактылагра́ма

(ад гр. daktylos = палец + gramma = запіс)

адбітак, утвораны прыцісканнем пальцаў рук, пакрытых адпаведным рэчывам, да паверхні паперы з мэтай устанаўлення асобы.

дактыласка́пія

(ад гр. daktylos = палец + skopeo = назіраю)

метад устанаўлення асобы па адбітках пальцаў.

дакуме́нт

(лац. dicumentum = доказ, сведчанне)

1) дзелавая папера, якая пацвярджае права на што-н., служаць доказам чаго-н. (напр. д. аб адукацыі, праязны д.);

2) пасведчанне асобы (пашпарт і інш.);

3) пісьмовы акт, твор, грамата, малюнак, здымак, якія маюць значэнне гістарычнага сведчання (напр. архіўныя дакументы).

дакумента́цыя

(ням. Dokumentation, ад лац. dicumentum = доказ, сведчанне)

1) сукупнасць дакументаў, прысвечаных якому-н. пытанню (напр. тэхнічная д.);

2) абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў (напр. дакладная д. падзей).