Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэпазі́т

(лац. depositum = рэч, аддазеная на зберажэнне)

грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захоўвання.

дэпазі́тар

(лац. depositor)

1) уладальнік дэпазіту;

2) тое, што і дэпанент 2.

дэпане́нт

(лац. deponens, -ntis = які адкладвае)

1) тое, што і дэпазітар 1;

2) асоба, якой належыць грашовая сума, не атрыманая ёю ва ўстаноўлены тэрмін;

3) рахунак, на які пералічваюцца грошы, не атрыманыя кім-н. своечасова (напр. грошы на дэпаненце).

дэпарта́цыя

(лац. deportatio = вываз)

высылка з дзяржавы або перасяленне на новае месцажыхарства як мера крымінальнага або адміністрацыйнага пакарання.

дэпе́ша

(фр. dépêche)

1) спешнае дыпламатычнае паведамленне;

2) уст. тое, што і тэлеграма.

дэпо́рт

(фр. déport)

кам. біржавая здзелка, якая заключаецца ў разліку на паніжэнне курсу каштоўных папер з мэтай атрымання курсавой розніцы.

дэпрэ́сія

(лац. depressio = прыгнечанне)

1) прыгнечаны псіхічны стан чалавека;

2) застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

дэпута́т

(лац. deputatus = пасланы)

асоба, выбраная членам прадстаўнічага органа ўлады.

дэпута́цыя

(с.-лац. deputatio)

група ўпаўнаважаных або выбраных асоб, што дзейнічае ў якасці прадстаўнікоў якога-н. калектыву, арганізацыі.