Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэлега́т

(лац. delegatus)

прадстаўнік якога-н. калектыву, арганізацыі, дзяржавы, выбраны для ўдзелу ў рабоце з’езду, канферэнцыі, перагаворах і інш.

дэлега́цыя

(лац. delegatio)

група дэлегатаў, якія прадстаўляюць той ці іншы калектыў, арганізацыю, дзяржаву.

дэлі́кт

(лац. delictum)

юр. незаконнае дзеянне, правапарушэнне.

дэліміта́цыя

(лац. delimitatio)

вызначэнне дзяржаўнай граніцы з дакладным апісаннем яе праходжання і фіксацыяй на карце ў адпаведнасці з дагаворам, заключаным з суседняй дзяржавай.