Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэ́спат

(с.-лац. despotus, ад гр. despotes)

1) жорсткі правіцель з неабмежаванай уладай у старажытных рабаўладальніцкіх дзяржавах Усходу, у балканскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;

2) перан. жорсткі, бязлітасны чалавек, які не лічыцца з чужымі жаданнямі.

дэструкты́ўны

(лац. destructivus)

які вядзе да разбурэння чаго-н., разбуральны (напр. д. падыход).

дэта́ль

(фр. détail)

1) частка машыны, механізма, якая не можа быць разабрана на іншыя, больш дробныя часткі;

2) прыватны факт, драбніца (напр. удакладніць дэталі маршрута).

дэтэкты́́ў

(англ. detective, ад лац. detectio = раскрыццё)

1) агент вышукной паліцыі, які вядзе расследаванне крымінальных спраў;

2) літаратурны твор або кінафільм, у якім расказваецца аб прыгодах сышчыкаў.

дэфарма́цыя

(лац. deformatio)

1) змяненне формы і памераў цела пад уздзеяннем знешніх сіл (напр. д. тары пры пагрузцы, д. пазваночніка);

2) перан. непажаданае змяненне якіх-н уласцівасцей, уяўленняў, паняццяў (напр. д. асноўных прынцыпаў маралі).

дэфе́кт

(лац. defectus)

загана, недахоп (напр. тавар з дэфектам, д. вымаўлення).

дэфектало́гія

(ад лац. defectus = дэфект + гр. logos = навука)

навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.

дэфекты́ўны

(лац. defectivus)

які мае фізічныя або псіхічныя недахопы; ненармальны (напр. д-ае дзіця).

дэфілі́раваць

(фр. défiler)

1) урачыста праходзіць (на парадах, дэманстрацыях);

2) хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

дэфіні́цыя

(лац. definitio)

кароткае азначэнне якога-н. паняцця з улікам найбольш істотных яго адценняў.