Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэграда́цыя

(лац. degradatio = паніжэнне)

паступовае пагаршэнне, страта ранейшых добрых якасцей; заняпад (напр. д. глебы, д. культуры).

дэгуста́цыя

(фр. dégustation, ад лац. degustare = спрабаваць на смак)

вызначэнне якасці якога-н. прадукту (віна, чаю і інш.) пры яго вырабе органамі зроку, нюху, смаку.

дэду́кцыя

(лац. deductio = вывядзенне)

спосаб разважання ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў (проціл. індукцыя).

дэзавуі́раваць

(фр. désavouer)

заяўляць аб нязгодзе з дзеяннямі даверанай асобы або аб пазбаўленні яе права дзейнічаць у далейшым ад імя даверніка, а таксама адмаўляцца ад зробленых раней кім-н. заяў (напр. д. заяву пасла, д. сваю заяву ў прэсе).

дэзадара́нт

(ад фр. dés- = ад, раз + лац. odor = пах)

сродак, які знішчае дрэнны пах і араматызуе паветра ў памяшканні, цела чалавека і інш.

дэзактыва́цыя

(фр. désactivation, ад dés- = ад, раз + activation = актывацыя)

выдаленне радыеактыўных рэчываў з аб’ектаў знешняга асяроддзя (глебы, вады, збудаванняў, адзення, прадуктаў і інш.).

дэзарганіза́цыя

(фр. désorganisation, ад dés- = ад, раз + organisation = арганізацыя)

разлад арганізацыі, парушэнне парадку, нармальнай дзейнасці, дысцыпліны (напр. д. вытворчасці).

дэзарыента́цыя

(фр. désorientation)

1) страта правільнай арыентацыі, правільнага ўяўлення аб часе і прасторы;

2) увядзенне ў зман каго-н. шляхам памылковай, няправільнай інфармацыі.

дэзерці́р

(фр. déserteur)

той, хто уцёк з ваеннай службы або ўхіліўся ад выканання сваіх грамадзянскіх, службовых ці грамадскіх абавязкаў.

дэзінфарма́цыя

(фр. désinformation, ад dés- = ад, раз + лац. informatio = паведамленне, азнаямленне)

распаўсюджванне заведама лжывых звестак з мэтай увесці каго-н. у зман.