Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

харало́гія

(ад гр. choros = месца + -логія)

раздзел біялогіі, які вывучае арэалы распаўсюджання асобных відаў, родаў і сямействаў жывёл і раслін.

харафі́ты

(н.-лац. charophyta)

аддзел водарасцей; мнагаклетачныя кусцістыя арганізмы, вонкавым выглядам падобныя да вышэйшых раслін — хвашчу і рагалісніку, для якіх характэрна размнажэнне вегетатыўнае і палавое (аагамія) пашыраны ў чыстых прэсных і саланаватых водах.

харацыдыёпсіс

(н.-лац. characidiopsis)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. харацыдыёпсавых, якая трапляецца ў невялікіх стаячых вадаёмах, зрэдку ў грунце.

харацыёпсіс

(н.-лац. characiopsis)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. харацыёпсавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах і ў глебе.

хара́цыум

(н.-лац. characium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. харацыевых, якая пашырана ў прэсных, радзей саланаватых водах і ў глебе.

харацыяхло́рыс

(н.-лац. characiochloris)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларангіелавых, якая пашырана ў прэсных водах.

хардафо́ны

(ад гр. chorde = струна + -фон)

струнныя музычныя інструменты.

хардо́метр

(ад гр. chorde = струна + -метр)

прыбор для вымярэння таўшчыні струн.

ха́рдтап

(ад англ. hard = цвёрды + top = верх)

закрыты кузаў легкавога аўтамабіля без бакавых стоек.

ха́ртыя

(лац. charta, ад гр. chartes)

1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (папірус або пергамент), на якім ён напісаны;

2) дакумент, які пацвярджаў якія-н. правы і вольнасці ў сярэднія вякі;

3) назва дакументаў важнага грамадска-палітычнага значэння.