Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хуліга́н

(англ. hooligan, ад Hooligan = прозвішча сям’і злачынцаў, якія жылі ў Лондане ў 18 ст.)

той, хто груба парушае грамадскі парадак, учыняе бясчынствы.

хунвейбі́ны

(кіт. hunwejbin)

удзельнікі створаных у 1966 г. у час т.зв. «культурнай рэвалюцыі» ў Кітаі атрадаў з вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія выкарыстоўваліся для барацьбы з праціўнікамі Мао Цзэдуна.

ху́нта

(ісп. junta = літар. сход, аб’яднанне)

1) назва розных грамадска-палітычных аб’яднанняў і груповак у Іспаніі і краінах Лац. Амерыкі;

2) выканаўчы ўрадавы орган у некаторых лацінаамерыканскіх краінах;

3) ваенны рэакцыйны ўрад, які прыйшоў да ўлады ў выніку дзяржаўнага перавароту.

хунху́зы

(кіт. hung hu-cy = чырвоныя бароды)

удзельнікі грабежніцкіх банд у Кітаі пач. 20 ст.

хура́л

(манг. chural)

выбарны орган вярхоўнай і мясцовай улады ў Манголіі.

хурма́

(цюрк. hurma, ад перс. hurmā = фінік)

дрэвавая або кустовая расліна сям. эбенавых, пашыраная ў тропіках і субтропіках, а таксама аранжава-чырвоны салодкі плод гэтай расліны.

хэнд

(англ. hand = далонь)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 10,16 см.

хэ́пенінг

(англ. happening = якое здараецца)

від сцэнічнага дзеяння, што зарадзіўся ў 1950-я гады ў ЗША, для якога характэрны парадаксальнасць і наўмысная бязмэтавасць, разлік на шырокую імправізацыю.