Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хрызапі́ксіс

(н.-лац. chrysopyxis)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. хрызакапсавых, якая пашырана ў прэсных і саланаватых вадаёмах.

хрызапра́з

(гр. chrysoprasos, ад chrysos = золата + prasios = светла-зялёны)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць халцэдону, паўкаштоўны камень яблычна-зялёнага колеру.

хрызастэфанасфе́ра

(н.-лац. chrysostephanosphaera)

каланіяльная залацістая водарасць сям. хрызакапсавых, якая трапляецца ў планктоне азёр.

хрызасферэ́ла

(н.-лац. chrysosphaerella)

каланіяльная залацістая водарасць сям. сінуравых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

хрызаты́л

(ад хрыза- + гр. tilos = валакно)

мінерал класа сілікатаў, валакністая разнавіднасць серпенціну зеленавата-жоўтага колеру.

хрызаэлефанты́н

(ад хрыза- + гр. elephantinos = слановы)

старажытнагрэчаская скульптура з золата (валасы, адзенне) і слановай косці (цела) на драўляным каркасе.

хрызіда́ліс

(н.-лац. chrysidalis)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў неглыбокіх вадаёмах.

хрысція́нства

(ад гр. Christos = літар. памазаннік)

адна з сусветных рэлігій (нараўне з будызмам і ісламам), якая ўзнікла ў пач. 1 ст. і стала адной з найбольш пашыраных рэлігій на Зямлі.

хрэста́матыя хрэстама́тыя

(гр. chrestomatheia, ад chrestos = карысны + mathos = веданне)

вучэбны дапаможнік, які ўяўляе сабой зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх.

хулаху́п

(англ. hula-hoop, ад hula = назва палінезійскага танца + hoop = абруч)

1) гімнастычны абруч, які круцяць вакол тулава;

2) фізічныя практыкаванні, кручэнне абруча вакол цела без дапамогі рук.