Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хруста́ль

(гр. krystallos = крышталь)

шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло, а таксама вырабы з такога шкла;

горны х. — бясколерны празрысты мінерал, від кварцу.

хрыза-

(гр. chrysos = золата)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які мае залаты колер, залацістае адценне».

хрызаберы́л

(ад хрыза- + берыл)

мінерал класа вокісаў і гідравокісаў, каштоўны празрысты камень зялёнага або залаціста-жоўтага колеру са шкляным бляскам.

хрызака́пса

(н.-лац. chrysocapsa)

каланіяльная залацістая водарасць сям. хрызакапсавых, якая пашырана ў планктоне невялікіх вадаёмаў.

хрызако́кус

(н.-лац. chrysococcus)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. храмулінавых, якая пашырана ў планктоне невялікіх стаячых вадаёмаў.

хрызако́ла

(ад хрыза- + гр. kolla = клей)

мінерал класа сілікатаў блакітнага, зялёна-сіняга колеру, разнавіднасць монтамарыланіту, медная руда.

хрызалі́т

(гр. chrysolithos, ад chrysos = золата + lithos = камень)

мінерал класа сілікатаў, разнавіднасць алівіну, празрысты каштоўны камень залаціста-зялёнага колеру.

хрызамана́ды

(ад хрыза- + гр. monas, -ados = адзінка)

група ніжэйшых водных арганізмаў, якія жывуць пераважна ў планктоне прэсных вадаёмаў і мораў.

хрызамі́кса

(н.-лац. chrysomyxa)

базідыяльны грыб сям. мелампсоравых, які развіваецца на хвойных дрэвах.

хрызантэ́ма

(н.-лац. chrysantheinum < гр. chrysanthemon, ад chrysos = золата + anthemon = кветка)

травяністая расліна сям. складанакветных з пышнымі махрыстымі кветкамі рознай афарбоўкі, пашыраная ў Міжземнамор’і; некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя.