Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хо́ста

(н.-лац. hosta)

тое, што і функія.

хо́та

(ісп. jota)

іспанскі народны парны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.

храамо́нас

(н.-лац. chroomonas)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. крыптаманадавых, якая пашырана ў прэсных і мінералізаваных вадаёмах.

храма-

гл. хрома-.

храмаге́нны

(ад храмагены)

які выдзяляе фарбавальнік або выклікае афарбоўванне;

х-ыя бактэрыі — бактэрыі, якія ў працэсе росту на розных пажыўных асяроддзях утвараюць афарбаваныя прадукты абмену (пігменты).

храмаге́ны

(ад храма- + -ген)

бясколерныя рэчывы ў клетках раслінных і жывёльных тканак, якія набываюць колер пры акісленні.

храмансі́ль

[ад хром + н.-лац. nan(ganum) = марганец + sil(icium) = крэмній]

канструкцыйная сярэднелегіраваная сталь, якая змяшчае хром, марганец, крэмній; выкарыстоўваецца ў самалёта- і машынабудаванні.

храмапла́сты

(ад храма- + -пласт)

пластыды ў клетках раслін, афарбаваныя пігментамі караціноідамі ў жоўты, аранжавы, чырвоны, часам карычневы колер; уласцівы пераважна даспелым пладам (шыпшына, памідоры, перац); параўн. хларапласты.

храмаско́п

(ад храма- + -скоп)

прыбор для атрымання каляровага адлюстравання сумяшчэннем двух або трох чорна-белых фатаграфічных адлюстраванняў, якія асвятляюцца па-рознаму афарбаваным святлом.

храмасо́мы

(ад храма- + сома)

пастаянныя састаўныя часткі клетачнага ядра жывёльных і раслінных арганізмаў, носьбіты спадчыннага рэчыва.