ёт
(гр. iota = ёта)
лінгв. нескладовы шчылінны сярэднеязычны санант, які прымыкае да папярэдняга гука і ў транскрыпцыі абазначаецца знакам «J».
ёта
(гр. iota)
літара грэчаскага алфавіта (I), якая абазначае гук «і»;
нінаёту — ані, ніколькі.
ёта́цыя
(ад ёт)
лінгв. з’яўленне зычнага гука ёт у пачатку слова перад галосным або ў сярэдзіне слова паміж галоснымі гукамі.
ёўня
(літ. jáuja)
будыніна з печкай для прасушвання снапоў перад малацьбой (звычайна пад тым жа дахам, што і ток).