Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

храматагра́фія

(ад храмата + -графія)

метад раздзялення і аналізу сумесей, заснаваны на размеркаванні іх кампанентаў паміж дзвюма фазамі, нерухомай і рухомай, якая праходзіць праз нерухомую.

храматаме́трыя

(ад храмата- + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор біяхрамату калію.

храматаско́п

(ад храмата- + -скоп)

разнавіднасць нерухомага калейдаскопа з афарбаванымі каменьчыкамі і шкельцамі, прымацаванымі да валка, які круціцца.

храматафо́ры

(ад храмата + -фор)

1) пігментныя клеткі ў скураным покрыве жывёл і чалавека;

2) бялковае цела пратаплазмы клетак водарасцяў.

храмато́граф

(ад храмата- + -граф)

прыбор, які выкарыстоўваецца пры храматаграфіі.

храматро́пы

(ад храма- + -тропы)

штучныя арганічныя фарбавальнікі, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў тэкстыльнай прамысловасці.

храма́ты

(ад гр. chroma, -atos = колер, фарба)

солі хромавай кіслаты, афарбаваныя ў жоўты колер; выкарыстоўваюцца пераважна ў тэкстыльнай і скураной прамысловасці.

храматы́ды

(ад гр. chroma, -atos = колер, фарба + eidos = выгляд)

ніці (звычайна дзве), з якіх складаецца нармальная храмасома.

храматы́зм

(гр. chromatismos = фарбаванне)

1) уласцівасць белага праменя раскладацца на прамяні рознага колеру;

2) муз. узыходны і сыходны меладычны рух на паўтонах, разнавіднасць альтэрацыі 1 (параўн. дыятоніка).

храматы́пія

(ад храма- + -тыпія)

уст. многакаляровы друк.