Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хілія́зм

(гр. chiliasmos, ад chilias = тысяча)

вучэнне аб тысячагадовым зямным царстве Хрыста, якое павінна наступіць перад канцом свету.

хілія́сты

(гр. chiliastai)

паслядоўнікі хіліязму.

хі́лус

(гр. chylos = сок)

вадкасць, якая змяшчаецца ў лімфатычных сасудах кішэчніка жывёл і чалавека; уяўляе сабой лімфу, узбагачаную кропелькамі тлушчу.

хіля́рыі

(ад гр. chelos = губа)

рудыментарная пара канечнасцей сёмага сегмента галавагрудзей мечахвостаў.

хімазі́н

(ад гр. chymos = сок)

фермент, які змяшчаецца ў страўніку маладых млекакормячых і абумоўлівае згусанне малака.

хіматрыпсі́н

(ад гр. chymos = сок + трыпсін)

фермент, які выпрацоўваецца клеткамі падстраўнікавай залозы і расшчапляе бялкі ежы.

хіме́ра

(лац. chimaera, ад гр. Chimaira)

1) старажытнагрэчаская міфічная пачвара з ільвінай галавой, казліным тулавам і змяіным хвастом;

2) перан. мара, якая не можа здзейсніцца; неажыццявімая фантазія;

3) марская рыба сям. хімеравых з цыліндрычным тулавам, доўгім хвастом і вялікімі плаўнікамі;

4) раслінны арганізм, які складаецца з генетычна неаднародных тканак.

хіміза́цыя

(ад хімія)

выкарыстанне хімічнай тэхналогіі і хімічных прадуктаў у тэхніцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

хі́мік

(ад хімія)

спецыяліст у галіне хіміі, а таксама работнік хімічнай прамысловасці.

хіміка́ліі

(н.-лац. chemicalia, ад лац. chemia < гр. chemeia = уменне плавіць метал)

хімічныя прэпараты, а таксама хімічныя вырабы.