хет-тры́к
(англ. hat trick);
зрабіць х. — тройчы ў адной гульні (хакеі, футболе) паразіць вароты праціўніка адным і тым жа гульцом.
хіенадо́кса
(н.-лац. chionodoxa)
цыбульная расліна сям. лілейных з падоўжаным лісцем і блакітнымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Малой Азіі і на востраве Крыт, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
хіёнасфе́ра
(ад гр. chion = снег + сфера)
слой атмасферы, у сярэдзіне якога магчымы пастаянны дадатны баланс цвёрдых атмасферных ападкаў.
хіёнафі́лы
(ад гр. chion = снег + -філ)
расліны і жывёлы, якія засяляюць вобласці з глыбокаснежнымі зімамі і маюць характэрныя прыстасаванні для пражывання ў гэтых умовах.
хі́ладус
(н.-лац. chilodus)
рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў стаячых вадаёмах на поўначы Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.
хілако́рус
(н.-лац. chiloconis)
жук сям. божых каровак; жыве ў лясах на лісцевых дрэвах і кустах; драпежнік какцыдаў, пераважна шчытовак (выкарыстоўваецца ў біялагічнай барацьбе з імі).
хіласцы́фус
(н.-лац. chiloscyphus)
пячоначны мох сям. сафакалеевых, які трапляецца на вільготнай глебе ў лясах, на балотах, на гнілой драўніне.
хі́лер
(англ. healer = лекар)
урач, які лечыць біятокамі, малітвамі, замовамі, а таксама аперацыямі без хірургічных інструментаў (параўн. экстрасэнс).
хілёбіус
(н.-лац. hylobius)
жук сям. даўганосікаў, які пашыраны ў лясах; шкодзіць маладым хваёвым культурам.