Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хенары́нум

(н.-лац. chaenorhinum)

травяністая расліна сям. залознікавых з прадаўгавата-ланцэтным лісцем і светла-ліловымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сярэд. Азіі, на Каўказе і ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі заносная.

хенатэ́ка

(н.-лац. chaenotheca)

накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які расце на кары дрэў, раслінных рэштках і гнілой драўніне.

хе́рас

(ад ісп. Jeres de la Frontera = назва горада ў Іспаніі)

сорт белага моцнага вінаграднага віна.

херуві́м

(гр. cheroubeim, ад ст.яўр. kerūbīm)

анёл вышэйшага чыну ў хрысціянскай рэлігіі.

хе́скер-пі́кер

(англ. huskerpicker)

сельскагаспадарчая машына для ўборкі на полі спелых пачаткаў кукурузы.

хе́скер-шрэ́дэр

(англ. huskershredder)

машына для апрацоўкі кукурузы — вылушчвання пачаткаў і здрабнення сцёблаў у так званае кукурузнае сена.

хетагна́ты

(ад гр. chaite = грыва + gnathos = сківіца)

тып марскіх драпежных пазваночных жывёл, якія захопліваюць здабычу пры дапамозе двух пучкоў шчацінак-кручкоў.

хетасферы́дыум

(н.-лац. chaetosphaeridium)

мнагаклетачная зялёная водарасць сям. хетасферыдыевых, якая трапляецца ў стаячых і праточных прэсных вадаёмах.

хетафо́ра

(н.-лац. chætophora)

мнагаклетачная ніткаватая зялёная водарасць сям. хетафоравых, якая пашырана пераважна ў чыстых стаячых і праточных вадаёмах.

хетэты́ды

(н.-лац. chaetetida)

падклас вымерлых беспазваночных жывёл класа каралавых паліпаў, якія жылі ў ардовікунеагене.