хару́нжы, хару́жы
(польск. chorąży)
1) сцяганосец у войску сярэдневяковай Польшчы;
2) асоба, якая кіравала арганізацыяй баярскага і шляхецкага апалчэння ў Вялікім княстве Літоўскім;
3) малодшы афіцэрскі чын у казацкім войску;
4) харунжы (адпавядае званню малодшага лейтэнанта) у сучаснай польскай арміі.
харч
(тат. charć, тур. harć, ад ар. harg)
1) тое, што спажываюць, чым жывяцца; прыпасы ежы;
2) корм для жывёлы;
3) перан. тое, што з’яўляецца крыніцай роздуму, разважанняў.
харчо́
(груз. charso)
каўказская страва з бараніны з вострымі прыправамі.
харыён
(гр. chorion = перапонка, абалонка)
1) знешняя абалонка зародкаў паўзуноў, птушак, млекакормячых, чалавека на пачатковых стадыях іх развіцця;
2) другасная абалонка яйцаклеткі беспазваночных і некаторых ніжэйшых пазваночных жывёл.
харызматы́чны
(ад гр. charisma = прызванне, божы дар)
выключна адораны, таленавіты.
харыспо́ра
(н.-лац. chorispora)
травяністая расліна сям. крыжакветных з зубчастым лісцем і ліловымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Еўропе, Зах. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі расце каля дарог.
ха́рыус
(фін. haijus, ад нарв. harr)
рыба атрада ласосепадобных, якая пашырана ў рэках Еўропы.
-харыя, -хорыя
(гр. choreo = прасоўваюся)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «пашырэнне», «распаўсюджанне».
харыя́мб
(гр. choriambos)
чатырохстопная вершаваная стапа, утвораная спалучэннем харэя і ямба.
харэагра́фія
(ад гр. choreia = танец + -графія)
1) мастацтва пастаноўкі танцаў і балетных спектакляў;
2) запіс танцавальных рухаў пры дапамозе сістэмы ўмоўных знакаў.