Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

vergeséllschaften vt аграма́джваць, абагульня́ць

Vergeséllschaftung f - абагульне́нне, перада́ча ў ру́кі наро́да

vergéssen* vt

1. забыва́ць

2. ~, sich

1) забыва́цца, не стры́млівацца

2) забыва́цца (пра слова і г.д.)

Vergéssenheit f - забыццё;

in ~ geráten* забыва́цца; сплыва́ць у Ле́ту;

der ~ anhéimfallen* быць забы́тым

vergésslich a забыўлівы, няпа́мятлівы

Vergésslichkeit f - забыўчывасць, няпа́мятлівасць

vergéuden vt растра́чваць, ма́рна тра́ціць (грошы, час);

die Zeit ~ дарэ́мна тра́ціць [марнава́ць] час

Vergéuder m -s, - мот, манта́ч, марнатра́вец

vergéuderisch a марнатра́ўны

Vergéudung f -, -en марнатра́ўства, праманта́чванне