Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

woráuf pron adv

1) на што, на чым

2) пасля́ чаго́

3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова: ~ bestéht er? на чым ён насто́йвае?

woráus pron adv

1) з чаго́, адку́ль

2) пасля́ чаго́

3) пераклад залежыць ад кіравання беларускага дзеяслова:;

~ gehst du aus? з чаго́ ты зыхо́дзіш?

wórden part II ад wérden*

woréin pron adv куды́, ува́ што

wórfeln vt с.-г. ве́яць

worín pron adv у чым, дзе

Wort I n -(e)s, Wörter (асо́бнае) сло́ва;

~ für ~ сло́ва за сло́ва, дасло́ўна;

im wáhrsten Sínne des ~es у сапра́ўдным сэ́нсе сло́ва;

das ~ liegt mir auf der Zúnge сло́ва кру́ціцца ў мяне́ на языку́

Wort II n -(e)s, -e

1) сло́ва (мова);

j-m gúte ~e gében* угаво́рваць [супако́йваць] каго́-н.;

die ~e káuen мя́мліць;

etw. in ~e kléiden вы́казаць што-н. сло́вамі;

er braucht nicht lánge nach ~en zu súchen ≅ ён за сло́вам у кішэ́нь не пале́зе;

díeses ~ ist mir entschlüpft гэ́тае сло́ва сарва́лася ў мяне́ з языка́;

kéines ~es mächtig sein стра́ціць мо́ву (ад страху);

ein ~ fállen lássen* прамо́віць сло́ва;

j-n (nicht) zu ~e kómmen lássen* (не) даць каму́-н. гавары́ць [сло́ва сказа́ць];

ein (gútes) ~ für j-n, für etw. (A) éinlegen замо́віць за каго́-н., за што-н. сло́ўца; вы́ступіць у падтры́мку каго́-н., чаго́-н.;

j-m, éiner Sáche (D) das ~ réden стая́ць за каго́-н., за што-н.; падтры́мліваць каго́-н., што-н.;

j-m ins ~ fállen* перарыва́ць [перапыня́ць] каго́-н.

2) сло́ва (выступленне);

ums ~ bítten*, sich zum ~ mélden прасі́ць сло́ва;

das ~ ergréifen* [néhmen*] узя́ць сло́ва;

das gróße ~ führen ігра́ць вяду́чую ро́лю

3) (чэ́снае) сло́ва (абяцанне);

das ~ hálten* (с)трыма́ць сло́ва;

das ~ bréchen* пару́шыць сло́ва;

ein Mann von ~ чалаве́к сло́ва;

ein Mann, ein ~! сумле́нны чалаве́к сло́ва трыма́е!;

◊

j-m das ~ aus dem Múnde néhmen* прадугада́ць чые́-н. сло́вы

Wórtableitung f -, -en лінгв. вытво́рнае сло́ва

wórtarm a бе́дны на сло́вы