Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Wímper f -, -n ве́йка;

◊

óhne mit der ~ zu zúcken не маргну́ўшы во́кам

Wímperntusche f - туш для ве́ек

Wínd m -(e)s, -e ве́цер;

der ~ hat sich áufgemacht падняўся ве́цер;

der Wind hat sich gelégt ве́цер сціх [сці́шыўся];

bei ~ und Wétter у непаго́ду [не́пагадзь];

das Wild hat den Jäger im ~ дзічы́на чу́е паляўні́чага;

mit dem ~ ségeln перан. плы́сці, куды́ ве́цер дзьме;

◊

das ist ~ in séine Ségel ≅ гэ́та лье ваду́ на яго́ млын;

~ wíssen* разм. быць у ку́рсе чаго́-н.;

den Mántel nach dem ~e hängen ≅ трыма́ць нос па ве́тры;

~ von etw. (D) bekómmen* разве́даць, праню́хаць што-н.;

j-m ~ vórmachen дуры́ць каму́-н. галаву́;

in den ~ réden, Wórte in den ~ stréuen кі́даць сло́вы на ве́цер, гавары́ць упусту́ю [дарэ́мна];

etw. in den ~ schlágen* пакіда́ць што-н. без ува́гі, ігнарава́ць што-н.;

viel ~ wégen éiner Sáche (G) máchen разм. узня́ць вэ́рхал вако́л чаго́-н.;

lasst euch erst mal den ~ um die Náse wéhen! разм. паспрабу́йце спярша́ са́мі (што зна́чыць жыццё)!

Wíndbeutel m -s, -

1) разм. ветраго́н

2) гату́нак пячэ́ння

Windbeuteléi f -, -en легкаду́мнасць

wíndbeuteln vi хвалі́цца, хлу́сіць

Wíndbluse f -, -n гл. Windjacke

Wíndbruch m -(e)s, -brüche бурало́м, лама́чча

Wínde f -, -n тэх. калаўро́т, лябёдка, дамкра́т

Wíndel f -, -n пялёнка, пялю́шка;

das Kind in ~n wíckeln [hüllen] спавіва́ць дзіця́;

noch in den ~n líegen* знахо́дзіцца ў са́май пачатко́вай ста́дыі развіцця́