Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

verkléinernd a памянша́льны

Verkléinerung f -, -en памяншэ́нне, змяншэ́нне

Verkléinerungswort n -(e)s, -wörter памянша́льнае сло́ва

verkléistern vt

1) закле́йваць, заляпля́ць

2) разм. зама́зваць, згла́джваць (супярэчнасці і г.д.);

j-m das Gehírn ~ разм. забіва́ць галаву́ каму́-н. чым-н.

verklémmt a

1) заці́снуты

2) перан. скава́ны (пра чалавека)

verklíngen* vi (s) адгуча́ць (пра песню), заміра́ць (пра гукі)

verklópfen vt разм.

1) прада́ць

2) аддуба́сіць, адмалаці́ць (каго-н.)

verknácken vt разм.

1) засудзі́ць; прыгавары́ць да зняво́лення

2) пакі́нуць у ду́рнях (каго-н.)

verknácksen vt

1):

sich (D) etw. ~ вы́віхнуць сабе́ што-н.

2) гл. verknacken

verknállen, sich (in A) разм. закаха́цца (у каго-н.)